момант гісторыі 1700 . красавік 2013. "Логава" Сапегаў у Ружанах

 photo _DSC5852_zpsae2ccf69.jpg

дробныя інтарэсы і амбіцыі замінаюць агульнай справе. Няўдалыя каралі Літоўскай Рэчы Паспалітай. момант нашае гісторыі, калі ўсё магло пайсьці іншым шляхам. 1700.

Пры сынах Паўла Яна магутнасьць Сапегаў дасягнула максымуму. Кароль і вялікі князь Ян Сабескі, каб супрацьдзейнічаць роду Пацаў, даваў найвышэйшыя дзяржаўныя пасады Сапегам, якія ў сваю чаргу ня грэбавалі злоўжываньнямі. Казімер Ян Сапега, які праз шлюб з дачкой Юрыя Караля Глябовіча атрымаў палову спадчыны апошняга, у 1680-я дасягнуў дамінаваньня ў Вялікім Княстве. У 1696 супраць Сапегаў пачалася адкрытая барацьба большай часткі шляхты Вялікага Княства на чале зь віцебскім кашталянам Коцелам. На сойме 1696 шляхце ўдалося правесьці канчатковае ўраўнаваньне сваіх правоў з правамі польскай шляхты («каэквацыя»), у тым ліку ў кантролі над дзейнасьцю найвышэйшых службовых асобаў, і хоць сойм 1697 пацьвердзіў «каэквацыю» і прымірыў абодва бакі, канфлікт паміж Сапегамі і шляхтай працягваўся.

Пасьля абраньня ў 1697 саксонскага кюрфюрста Аўгуста Моцнага каралём польскім і вялікім князем літоўскім К. Я. Сапега павёў курс на аддзяленьне Вялікага Княства ад Кароны з мэтаю захапіць вялікакняскую ўладу. 14 верасьня 1700 імпэратар Леапольд I, каб узмацніць свой уплыў у Рэчы Паспалітай, надаў прадстаўнікам чарэйска-ружанскай лініі роду Сапегаў тытул князёў Свяшчэннай Рымскай імпэрыі. Маючы войска ў 9 тыс. наёмнікаў, Казімер Ян Сапега быў блізкі да сваёй мэты — толькі ўзброеная кааліцыя Караля Станіслава Радзівіла, князёў Агінскіх, Вішнявецкіх і іншых магнатаў, пачаўшы супраць Сапегаў сапраўднаю грамадзянскую вайну, здолела перамагчы іх у бітве пад Алькенікамі (1700) на поўдзень ад Вільні. http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D0%B0%D0%BF%D0%B5%D0%B3%D1%96

Collapse )